/ 1 сентября, 2016

k2fYhIA2qQ0Адкрыты дыялог на тэму «Роля моладзі ў палітычным і грамадскім жыцці краіны» адбыўся ў раённай бібліятэцы.  У працы дыялогу, дзе абмяркоўваўся шэраг важных пытанняў, удзельнічала сацыяльна-актыўная моладзь Навагрудчыны.

У ролі экспертаў, якія дапамаглі разабрацца моладзі ў пастаўленых пытаннях выступілі эксперты ў асобе С.М. Каралько – намесніка старшыні Навагрудскага райвыканкама, С.М. Лях – намесніка старшыні КСН Навагрудскага райвыканкама, А.М. Лінніка – спецыяліста сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама,  З.А. Стасевіч – галоўнага бухгалтара Навагрудскага РК ГА «БРСМ». Была арганізавана кніжная выстава “Прагаласаваць за будучыню – сваю і роднай Беларусі!”, дзе адлюстроўваліся матэрыялы аб выбарах у Парламент краіны і інфармацыя аб кандыдатах у дэпутаты па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57.

5VRW4Xcl4JI _iIuiCdXSPg Xd4JJTLK1F4

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий