/ 17 декабря, 2019

Новы год – прыгожае і чарадзейнае свята. Хтосьці з ім звязвае сваю будучыню, камусьці свята навявае настальгію аб пражытых гадах. Дзецям і моладзі даспадобы фантазіі, дзе яны могуць адчуць сябе супергероямі, смелымі, прыгожымі, яркімі, бліскучымі. Людзям больш сталага ўзросту найчасцей хочацца акунуцца у цудоўны свет свайго дзяцінства, юнацтва, напоўненага навагоднім пахам лясной прыгажуні ёлкі і мандарынаў, смакам шакаладных цукерак.

Чарадзейства Новага года і заключаецца ў тым, што ўсе гэтыя мары і жаданні могуць здзейсніцца хоць на адно кароткае імгненне, якое здольны злавіць фотапарат ці сучасны тэлефон. Адно імгненне… і ты захаваны на фотаздымку ў антуражы, які пасуе табе і твайму сённяшняму адчуванню.

Прыходзьце ў бібліятэкі! Сёлета спецыяльна для вас яны гатовы стаць чараўнікамі, каб здзяйсняць гэтыя вашы мары. Там падрыхтаваны спецыяльныя фотазоны на любыя густы.

Запрашаем!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий