У рамках Года народнага адзінства, абвешчанага ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 1 студзеня 2021 года, у ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» арганізавана выстава-агляд “Адзінства народа — сіла дзяржавы!”. Літаратура, экспанаваная на выставе, адлюстроўвае гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, існаванне нацыянальных супольнасцей народа Беларусі. Выстава будзе працаваць на працягу года і папаўняцца новымі матэрыяламі.