17 сакавіка ў раённай бібліятэцы прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтвапа тэмах “Актуальныя пытанні развіцця Беларусі ў кантэксце мер, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 г. № 78 “Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна- эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь”, “Аб долевым будаўніцтве жылля ў Навагрудскім раёне”. На сустрэчу з ідэалагічным актывам раёна прыйшла намеснік старшыні райвыканкама С.М. Каралько. Абласную інфармацыйную групу прадстаўляў выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама А.Л. Вярсоцкі, які выступіў па асноўнай тэме. Для прысутных была арганізавана тэматычная кніжная выстава.