Для дзяцей летняга школьнага лагера СШ №1 г. Навагрудка, які мае прафарыентацыйную накіраванасць, дзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі правёў агляд-экскурсію “Мая прафесія – бібліятэкар”. Дзеці пазнаёміліся з работай усіх аддзелаў бібліятэкі. А вучань 5 класа Ягор Кушмар паспрабаваў сябе ў ролі дзіцячага бібліятэкара.