7 мая ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшла гісторыка-дакументальная студыя “Памяць і боль беларускай зямлі”. Былі прадстаўленыя кніжныя выданні, прысвечаныя падзеям генацыду беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыка-дакументальнай літаратурай аб жахлівых злачынствах, якія тварылі фашысты на працягу трох гадоў акупацыі Беларусі. Бібліятэкар прывяла лічбы, якія сведчаць аб маштабах знішчэння фашыстамі населеных пунктаў Беларусі з усімі жыхарамі.
Інтэрактыўнае заданне «Навагрудчына. Хроніка ваенных гадоў», дазволіла пашырыць веды пра трагічныя падзеі на нашай зямлі.