/ 16 декабря, 2021

16 снежня супрацоўнікі бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзілі для вясцоўцаў з Баярскай, Пабрэззя, Сланева, Ст. Нягневічаў, Падкасоўя і Мілушава агляд-віншаванне «Зіма – шчодрая на святы пара». Бібліятэкары падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі з надыходзячымі святамі з вершамі беларускіх паэтаў пра зіму, а таксама падаравалі прыгожыя папяровыя елачкі, прапаноўвалі цікавыя кнігі з навагоднімі гісторыямі, якія карысталіся папулярнасцю. Артысты Навагрудскага РЦКіНТ парадавалі вясцоўцаў навагоднім рэпертуарам.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий