/ 13 июня, 2016

DSCN0469 IMG_3111У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” Навагрудская раённая бібліятэка разам з Домам-музеем Адама Міцкевіча падрыхтавала і правяла  літаратурную гадзіну “Асвечаная Нёманам і небам”, прысвечаную 175-годдзю з дня нараджэння польскай пісьменніцы Э. Ажэшкі. Пройдзены этапы творчай і жыццёвай біяграфіі, адзначана значэнне яе творчай спадчыны для беларусаў. Менавіта Э. Ажэшка са спагадай “зазірнула” ў хату беларускага селяніна, звярнула ўвагу на духоўную прыгажосць і працавітасць сялян.

Творы выдатнай польскай пісьменніцы чытаў дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча М.П. Гайба. Асобныя абзацы з нарыса Э. Ажэшкі «Людзі і кветкі над Нёманам» прагучалі з вуснаў выкладчыка англійскай мовы з Варшавы.

DSCN0097

DSCN0092 DSCN0464

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий