/ 10 марта, 2021

Акцыю “Чытаем разам Кандрата Крапіву” з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага драматурга, паэта, байкапісца Кандрата Крапівы, арганізавала 5 сакавіка бібліятэкар Брольніцкай СБ для пражываючых філіяла ТЦСАН для пажылых людзей. Байкі Кандрата  Крапівы – вяршыня шматграннай паэтычнай творчасці сатырыка. Мінуў не адзін дзесятак год з часу іх напісання, а яны і сёння захапляюць сваёй мудрасцю, прыгажосцю, свежасцю мастацкіх форм і мовай. Афарызмамі з твораў паэта мы часта карыстаемся ў паўсядзённым жыцці, нават не заўважаючы гэтага. Для слухачоў бібліятэкар узгадала біяграфію паэта. Потым прысутныя з цікавасцю слухалі байкі Кандрата Крапівы. Такія вядомыя творы сатырыка як “Дзед і баба”, “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк” не зважаючы на свой узрост некаторыя з пражываючых ТЦСАН ведаюць амаль на памяць. Для прысутных была прадстаўлена выстава з вядомымі творамі Кандрата Крапівы.

Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджваннем лепшага чытача Брольніцкай СБ 2020 года, які менавіта і пражывае ў ТЦСАН. Тараскевіч Лявон Васільевіч атрымаў ад бібліятэкі Дыплом і памятны падарунак. Дарэчы і ўсе прысутныя атрымалі ад бібліятэкара вітамінны пачастунак.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий