21 снежня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Для дзяцей быў праведзены “Навагодні мікс”. Маленькія ўдзельнікі ўважліва і з захапленнем паслухалі казку “В гостях у дедушки Мороза”, якую бібліятэкар прачытала ўслых. Затым усе разам актыўна і весела адгадвалі загадкі пра зіму і зімовыя з’явы, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны “Зімовыя казкі”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі ад бібліятэкі прыемныя падарункі.