/ 15 октября, 2021

З пакалення ў пакаленне для кожнага з нас мама – самы галоўны чалавек у жыцці. Штогод 14 кастрычніка ўся Беларусь адзначае Дзень маці. Гэты дзень – яшчэ адна нагода, каб акружыць любімых мам увагай і клопатам, сказаць ім цёплыя словы любові і падзякі. Да гэтай даты Ладзеніцкая сельская бібліятэка арганізавала і правяла ў мясцовым Доме культуры акцыю-віншаванне “Единственной маме на свете». Была аформлена тэматычная кніжная выстава, шчырыя словы віншавання, кветкі ад бібліятэкара і вершы пра матуль ад дзяцей з гэтым прыгожым святам атрымалі жанчыны-маці. А работнікі мясцовага Дома культуры запрасілі ўсіх на канцэртную праграму, прысвечаную Дню маці.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий