Вясна — пара года, якая стала сімвалам жаночай прыгажосці. Для прыгожай паловы чалавецтва яна асаблівая. Бо Міжнародны жаночы дзень — 8 Сакавіка, які прыходзіць вясновай парой, лічыцца днём увагі да жанчыны, пяшчоты, вясновага настрою і дзіўных падарункаў. Гарадзечанская сельская бібліятэка-клуб напярэдадні свята арганізавала акцыю-віншаванне “Са святам, паважаныя жанчыны!”. Яна наведала сваіх чытачак-жанчын, прарэкламавала віншавальныя радкі, уручыла кветкі і невялікія сувеніры. Віншаванні атрымала сям’я Атрушэўскіх, дзе выхоўваецца 4 дачкі, Кавеліч Надзея, Максімовіч Наталля і Яроцкая Таццяна. Са Святам, паважаныя жанчыны!!!