Юныя чытачы змаглі дакрануцца да неўміручай спадчыны народнага песняра Якуба Коласа, наведаўшы Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку. Спачатку ўдзельнікі гучных чытанняў пазнаёміліся з кніжнай выставай “Ад роднае зямлі, ад гоману бароў”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці народнага песняра. Дзеці ўспомнілі біяграфію пісьменніка, прынялі самы актыўны ўдзел у віктарыне аб ім. Затым сталі ўдзельнікамі конкурса на лепшага выканаўцу вершаў паэта.