/ 21 ноября, 2024

21 лістапада  бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі далучыўся да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. У бібліятэцы прайшоў дзень здароўя  “Беларусь супраць тытуню”. Бібліятэкары прапанавалі бліц-апытанне наведвальнікам “Чаму я не куру”. Пра дрэнныя наступствы шкоднай звычкі нагадала відэалекцыя “Праўда пра тытунь”. Усім чытачам былі прапанаваны кнігі пра здаровы лад жыцця.

У рамках дня здароўя бібліятэкары наведалі гімназію №1 г. Навагрудка з антытабачнай віктарынай “Курыць – здароўю шкодзіць”. Цікавыя факты, прыведзеныя бібліятэкарам, уразілі дзяцей.

Для чалавека смяротная доза нікаціну складае ад 50 да 100 мг, або 2-3 кроплі. Менавіта такая доза паступае штодня ў кроў пасля скурванне 20-25 цыгарэт (ў адной цыгарэце змяшчаецца прыкладна 6-8 мг нікаціну, з якіх 3-4 мг трапляе ў кроў). Курэц не гіне таму, што доза ўводзіцца паступова, не ў адзін прыём. Да таго ж, частка нікаціну нейтралізуе фармальдэгід — іншы яд, які змяшчаецца ў тытуні.

Калі, напрыклад, паднесці да дзюбы птушкі палачку змочаную  нікацінам, то птушка памрэ.

Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, выканалі анаграму  “Вынікі курэння”. Дзеці атрымалі памяткі аб шкодзе курэння.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий