12 сакавіка для чытачоў аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі правяла арт-агляд “Навагрудак у гістарычных фарбах”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Бібліятэкары з дапамогай гістарычных пейзажаў славутых мясцін старажытнага горада расказалі аб лёсавызначальных падзеях з імі звязанымі. На выставе былі прадстаўлены карціны навагрудчаніна Яўгена Даўлюда, былога мастака нашай бібліятэкі, якога няма разам з намі амаль 10 гадоў.
Безумоўна, кожны з чытачоў таксама задаволіў свой густ цікавымі кнігамі і папулярнымі часопісамі.