Арт-паліца да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага скульптара Генадзя Буралкіна, якое ён адзначае 12 лютага, прадстаўляе звесткі аб жыцці і творчасці выдатнага скульптара, а таксама фотаздымкі яго работ – скульптурных кампазіцый у горадзе Навагрудку. Гэта помнік Елісею Лаўрышаўскаму, бюст У.Высоцкаму, памятны знак да 500-годдзя Магдэбургскага права.