/ 29 июля, 2020

27 ліпеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла арт-праект “Вясёлка лета”. На бібліятэчнай пляцоўцы на адкрытым паветры былі прадстаўлены кнігі пра падарожжы, пра летнія прыгоды,  папулярныя часопісы. Гасцей горада цікавіла літаратура пра Навагрудак і яго гісторыю. Карціны з нацюрмортамі і пейзажамі навагрудскіх мастакоў экспанаваліся на выставе «З любоўю да малой Радзімы». З турыстычнымі славутасцямі Гродзеншчыны знаёміла настольная пазл-гульня. Дзеці на пляцоўцы чыталі маляўнічыя кнігі, гулялі ў віктарыну і малявалі.  Наведвальнікі міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына” падчас экскурсій знаёміліся з гісторыяй даваеннага Навагрудка.  

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий