11 ліпеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў пазнавальны час “Асцярожна, агонь”. Напачатку бібліятэкар распавяла дзецям аб прычынах пажару, а потым арганізавала мультхвілінку, на якой дэманстраваліся мультфільмы з серыі “Аркадий Паровозов. Спички” і мультфільм пра “Спасика”. Падводзячы вынікі пачутаму і прагледжанаму, бібліятэкар на прыкладах патлумачыла дзецям аб неабходнасці не толькі добра ведаць, але і строга выконваць правілы пажарнай бяспекі, а ўжо калі бяда і здарылася, то, напэўна, веды, атрыманыя нават на дадзеным мерапрыемстве, дапамогуць правільна сябе паводзіць, каб захаваць сваё жыццё, а ў некаторых выпадках і жыццё іншых.