/ 23 июня, 2025

18 чэрвеня Навагрудскую раённую бібліятэку наведалі атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ТЦСАН Навагрудскага раёна”. Яны прынялі ўдзел у гісторыка-літаратурнай хроніцы «Нам не забыць чэрвеньскі гэты дзень», прымеркаванай да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Бібліятэкар расказала пра трагічны дзень 22 чэрвеня 1941 года. Не пакінула нікога абыякавым відэа-хроніка першых дзён вайны. Гучалі пранікнёныя вершы, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе Беларусі.

З асаблівай увагай і цікавасцю нашы наведвальнікі прымалі ўдзел у патрыятычнай мемарыне “Вечныя сімвалы памяці Беларусі”, адкрываючы для сябе цікавыя факты пра гераічныя месцы і помнікі Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий