17 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбылася патрыятычная гадзіна “Беларусь – краіна адзінства і згоды”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Падчас мерапрыемства падлеткі раскрылі паняцці “адзінства”, “радзіма”, даведаліся, чаму менавіта 17 верасня Рэспубліка Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства. Удзельнікі мерапрыемства падарожнічалі і выконвалі цікавыя і займальныя заданні. Адно з заданняў было прысвечана дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь — прапаноўвалася на лістках з тэкстам гімна, дзе былі прапушчаны некаторыя словы, уставіць патрэбныя. У наступным заданні да кожнай літары ў слове “патрыёт” напісаць якасці беларуса.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “У адзінстве наша сіла” з літаратурай пра суверэнную Беларусь.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары адзначылі, што трэба шанаваць сваю гісторыю, традыцыі і той нацыянальны фундамент, які ўмацоўваўся стагоддзямі ў барацьбе за адзінства і дзяржаўную незалежнасць.