9 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны дыялог “Беларусь праз прызму літаратуры і мастацтва”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Былі прапанаваны кнігі пра здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, выдатных людзей, знакавыя падзеі ў гісторыі і культуры нашай краіны. Юнакам і дзяўчатам было прапанавана адказаць на пытанні, якія Зіновій Прыгодзіч адрасаваў героям сваёй кнігі “Постаці”. А пасля можна было даведацца, як адказвалі на такія ж пытанні слынныя майстры літаратуры і мастацтва. Навучэнцы падзяліліся ўспамінамі пра сваю малую радзіму і згулялі ў інтэлект-віктарыну «Любіце родны край!».