/ 9 марта, 2022

3 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла бенефіс кнігі “Віно з дзьмухаўцоў” Рэя Брэдберы – кніга-парада як стаць шчаслівым”, прысвечаны 65-годдзю кнігі, на які былі запрошаныя студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа. А 9 сакавіка адбыўся бенефіс на біс з удзелам навучэнцаў аграрнага каледжа.

Біяграфічная старонка пра аўтара і яго творчы шлях, гісторыя напісання твора-юбіляра, галоўныя героі, роля кнігі для розных пакаленняў сталі галоўнымі тэмамі абмеркавання. На працягу мерапрыемства навучэнцам было прапанавана адказаць на шэраг пытанняў, якія тычыліся твора. Пазнавальна прайшла гульня «Веру – не веру», у якой адгадвалі праўдзівыя і выдуманыя факты пра галоўную расліну аповесці – дзьмухавец.

За правільныя адказы вядучая ўручала юнакам і дзяўчатам дзьмухаўцы, а той, хто сабраў іх больш за ўсіх атрымаў заслужаны салодкі падарунак.

Яркая кніжная экспазіцыя дапамагла адчуць атмасферу цудоўнай кнігі.

   

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий