/ 22 февраля, 2023

З літаратурным інфа-кур’ерам “Год міра і стварэння” 22 лютага каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі наведала сваіх чытачоў з аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. На кніжных паліцах былі прадстаўлены выданні пра Беларусь, яе гістарычную і культурную спадчыну, прыродныя і архітэктурныя славутасці, пра славутых людзей і  знакавыя падзеі, якія з’яўляюцца сапраўдным адлюстраваннем ствараючай сілы беларускага народа.

Маляўнічыя і змястоўныя выданні  ўразілі чытачоў. Безумоўна, кожны з іх таксама задаволіў свой густ цікавымі мастацкімі кнігамі і папулярнымі часопісамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий