Лета 2016 у дзіцячым аддзеле Навагрудскай раённай бібліятэкі стартавала на дзіцячай пляцоўцы “У краіне вясёлага дзяцінства”.
1 чэрвеня бібліятэка прымала ўдзел у раённым свяце, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей. У праграме: кніжная выстава “Кніжная вясёлка шчаслівага дзяцінства”, часопісны столік “Падарожжа ў свет часопісаў”, экспрэс-віктарына “Якога колеру лета?”
На гульні-тэсце “Кніга твайго лета” ў бібліятэцы сустрэліся ўдзельнікі школьных аздараўленчых лагероў: “Непоседы” гімназіі №2, “Домовёша” СШ №5, “Шоколадия” гімназіі №1 г. Навагрудка. Праз вясёлыя літаратурныя конкурсы, віктарыны, тэсты кожны з прысутных абраў сваю кнігу лета.