28 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла біблія-шоу “Літаратурны каляндар», у якім прынялі ўдзел вучні 9 класа СШ №З. Былі ахоплены найбольш значныя і адметныя літаратурныя даты 2021 года, з якімі прысутных пазнаёмілі бібліятэкары. Без ўвагі не застаўся не адзін з кніжных сезонаў года. Займальным стаў аповед пра асобныя факты з жыцця пісьменнікаў і паэтаў-юбіляраў, іх творчае крэда, гучалі таксама і паэтычныя радкі. Удзельнікі біблія-шоу мелі магчымасць праверыць веды ў пазнавальнай віктарыне па вызначэнню і суадносінах дат нараджэння пісьменнікаў-юбіляраў. Захапляльнай стала і падрыхтаваная відэагульня з цікавымі заданнямі і варыянтамі адказаў на пытанні аб творах, у якіх прысутнічаюць назвы месяцаў года. За выкананне індывідуальных і камандных літаратурных заданняў усе атрымалі прыемныя падарункі.