24 кастрычніка 2019 для старэйшых класаў СШ № 3 г. Навагрудка быў прадстаўлены бібліяграфічны агляд “Прававая аснова выбарчай сістэмы Рэспублікі беларусь“, прысвечаны выбарам у Нацыянальны сход 7 склікання. Выступленне адбылося ў межах адзінага дня інфармавання “Я – будучы выбаршчык”. Навучэнцам прававых класаў былі прадстаўлены “Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь”, “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, важныя грамадска-палітычныя перыядычныя выданні. Былі асвечаны асноўныя крыніцы і вытокі беларускага парламентарызму і беларускай дзяржаўнасці, новаўвядзенні выбарчай кампаніі-2019.