Да Дня бібліятэк 15 верасня ў чацвёрты раз у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў турнір па бібліяінтуіцыі “Давайце жыць кніжна!”. Весела, інтэрактыўна і пазнавальна спаборнічалі і адкрывалі для сябе новыя грані кніжнай інтуіцыі навучэнцы другога курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Праз шэраг інтэрактыўных заданняў навучэнцы адкрылі для сябе цікавых аўтараў айчыннай і замежнай літаратуры. У турніры было і падарожжа па 12 краінах свету, і гульня “Загадкавая бібліятэка”, і прыгожая паэтычная старонка, а таксама прызы-пачастункі для ўдзельнікаў.