/ 3 ноября, 2021

Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера «Дабраград» на бібліятэчнае асарці «Ура, у нас канікулы!”. Дзве каманды «Усезнайкі» і «Разумнікі» прынялі ўдзел у розных конкурсах.  Яны ўспаміналі назвы гарадоў, знаёмыя ім літаратурныя творы, разгадвалі шарады, адказвалі на цікавыя пытанні і задачы-жарты. Прысутным вельмі спадабалася разгадваць шарады, дзе трэба было адгадаць задуманае слова, якое складалася з двух частак. Казачныя героі распавядалі ў сваіх лістах пра сябе, а дзеці адгадвалі іх імёны. Цікавым быў конкурс са скрыначкай, у якой ляжалі пэўныя прадметы, якія павінны былі адгадаць ўдзельнікі гульні. Вядучаму можна было задаваць любыя навадныя пытанні, але каб на іх можна было адказаць толькі «так» ці «не». Перамагла дружба. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Па старонках любімых кніг», якая карысталася вялікім попытам у дзяцей. Шмат кніг у гэты вясёлы дзень знайшлі свайго чытача.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий