/ 26 августа, 2024

25 жніўня Ладзеніцкі Дом культуры праводзіў цікавае мерапрыемства для жыхароў аграгарадка “На птушыным падворку”. Ладзеніцкая сельская бібліятэка прыняла ўдзел у мерапрыемстве і прадставіла бібліятэчную пляцоўку «На птичьем дворе». Дзеці з вялікай цікавасцю  малявалі, удзельнічалі ў віктарыне, спаборнічалі з дарослымі на хуткасць у збіранні пазлаў, гарталі кніжкі і часопісы. Для дарослых была арганізавана кніжная выстава, на якой была прапанавана літаратура аб развядзенні і догляду за хатняй птушкай. Кожны прысутны атрымаў масу задавальнення, эмоцый і ўражанняў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий