/ 12 июля, 2021

       11 ліпеня юныя чытачы Кміцянскай сельскай бібліятэкі-клуба адпачылі на бібліятэчным бульвары “Вас ждут приключения на острове чтения”.  Для дзяцей была арганізавана летняя чытальня на вуліцы, дзе рабяты маглі пагартаць свае любімыя кнігі і часопісы на свежым паветры.  Таксама наведвальнікі пачулі аповед пра пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года, прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях, цікавых і разнастайных па сваёй форме  і змесце. На працягу дня дзейнічала кніжная выстава пад адкрытым небам “Кніжкі лета”.  Напрыканцы ўдзельнікі аформілі плакаты пра чытача і чытанне.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий