/ 23 июля, 2021

У рамках акцыі “Нашы дзеці” 22 ліпеня бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі здзейснілі бібліятэчны дэсант у дзіцячы сад, дзе правялі гучныя чытанні “Добрыя кніжкі для самых маленькіх”. Дзеці ўважліва слухалі казкі, якія ім чыталі ўслых і адказвалі на пытанні. Асаблівую цікавасць выклікалі яркія дзіцячыя кніжкі, якія яны з захапленнем гарталі і разглядалі. На развітанне бібліятэка пакінула ў падарунак кніжкі-раскладанкі І. А. Крылова «Страказа і Мурашка».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий