13 мая бібліятэчны дэсант Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі наведаў дзіцячы сад, дзе разам з выхаванцамі здзейснілі “Падарожжа ў казку”. Дзецям былі прадстаўлены маляўнічыя кніжкі з беларускімі, рускімі народнымі і аўтарскімі казкамі. Дзеці з цікавасцю пагарталі кніжкі і сустрэліся са сваімі любімымі казачнымі героямі, а потым з задавальненнем паслухалі казку Э.Успенскага «В гостях у Чебурашки». Напрыканцы паспрабавалі свае сілы ў казачнай віктарыне “Самыя, самыя…”, дзе неабходна было ўспомніць самую кароткую казку, самую сумную казку, самую смешную казку.