/ 9 марта, 2022

4 сакавіка ў цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню лепшых прадпрыемстваў, арганізацыі, людзей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сваёй працы. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “Няхай пакаленні ведаюць! Няхай пакаленні памятаюць!”. Аднайменная кніжная экспазіцыя была прадстаўлена наступнымі раздзеламі: “Крыніцы гістарычнай памяці”, “Летапіс Перамогі”, “Постаці творцаў беларускай гісторыі”. Бібліятэкары расказвалі пра цікавыя кнігі і літаратурныя навінкі, запрашалі ў міні-музей міні-макетаў «Страчаная спадчына». Навагрудская гараджанка прапанавала імправізаванае гаданне: кожны жадаючы мог даведацца, прадстаўніком якой прафесіі ён мог быць сто гадоў назад.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий