23 ліпеня на возеры Літоўка прайшоў 9-ты фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». На працягу мерапрыемства працавала інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка «СтихиЯ Высоцкого». На аднайменнай літаратурнай экспазіцыі былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі У. Высоцкага, біяграфічныя кнігі, артыкулы з часопісаў, калекцыі паштовак. Асноўную літаратурную экспазіцыю дапоўніла выстава «10 топ фактаў з жыцця Уладзіміра Высоцкага». Кожны факт з жыцця быў праілюстраваны канкрэтнай інфармацыяй і падмацаваны кнігамі, маючымі непасрэднае дачыненне да цікавых момантаў з жыцця Уладзіміра Высоцкага. Вялікая колькасць публікацый і фотаматэрыялаў таксама прыцягвала ўвагу прыхільнікаў творчасці знакамітага барда. Дзеці весела бавілі час з настольнай гульнёй.
Экспанавалася кампазіцыя-калаж ручной працы з выявамі 96 помнікаў Высоцкаму ва ўсім свеце і храналагічная кампазіцыя фестывалю аўтарства Сяргея Віктаравіча Акуліча. У гэтым годзе бібліятэка атрымала яшчэ адзін падарунак ад яго – кампазіцыю-калаж з фільмаграфіяй У. Высоцкага, кінапробамі У. Высоцкага, фільмамі з песнямі і мелодыямі У. Высоцкага.