24 лістапада Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у раённым метадычным аб’яднанні педагогаў-псіхолагаў, якое адбылося на базе сярэдняй школы №3 г.Навагрудка. На мерапрыемства былі запрошаны педагогі-псіхолагі дзіцячых садоў, школ, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, ЦКРН і Р.
Метадычнае аб’яднанне пачалося з агляду мастацкай і прафесійнай літаратуры па тэме “Лінія жыцця”, які правяла Аляксандра Віктараўна Раманюк, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі. Агляд акцэнтаваўся на кніжных выданнях, прысвечаных прафілактыцы суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў. Былі асвечаны магчымасці бібліятэрапіі і мастацкай літаратуры як сродка прафілактыкі суіцыдальных паводзінаў. Усе прадстаўленыя выданні дапамагаюць у вызначэнні жыццёвых каштоўнасцей і сэнсу жыцця, фарміраванні імкнення да самаўдасканалення, вызначэнні прыярытэтнасці духоўных каштоўнасцей і раскрыцці свайго “Я”.
Апроч псіхолагаў літаратурнымі выданнямі зацікавіліся і школьнікі.