15 чэрвеня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка прыняла ўдзел у свяце “Любчанскі шпацыр Радзівілаў”. Гасцей свята бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную пляцоўку “Любчанскі край”, дзе дзеці і дарослыя мелі магчымасць гуляць у шматлікія настольныя гульні, разгадваць крыжаванку “Пад якой назвай пачынаецца Нёман?”, а таксама знаёміцца з выставай “Спадчына прынёманскага краю”.
- Exif_JPEG_420