22 кастрычніка ў Навагрудку прайшоў традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. На пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Лідэр» з самай раніцы ішоў бойкі гандаль. Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навагрудчан на інтэрактыўную фотазону “Ураджайны сезон”, дзе былі прадстаўленыя інсталяцыя з гародніны, кніжныя нарыхтоўкі, а кожны жадаючы атрымаў рэцэпты смачных страў з гарбуза, а таксама рэкамендацыі пра кнігі па садаводству і агародніцтву.