/ 6 марта, 2022

5 сакавіка ў Харосіцкім Доме культуры адбыўся выніковы сход СВК “Нягневічы”.  Для удзельнікаў сходу бібліятэкар мясцовай бібліятэкі падрыхтавала выставу-прагляд “2022 – Год гістарычнай памяці”. Дэманстравалася літаратура пра вядомых людзей, якія на працягу многіх стагоддзяў стваралі славу і гонар Беларусі: ад святых сярэдневечча да вучоных Лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Было шмат кніг пра найбольш важныя падзеі ў нашай краіне, аб гістарычнай, культурнай, этнаграфічнай, фальклорнай і духоўнай спадчыне. На выставе таксама былі прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў-класікаў. Уся гэтая літаратура дапамагае нам асэнсаваць беларускую гісторыю і нашу спадчыну, а таксама ганарыцца нашай краінай, таму выстава ў вяскоўцаў выклікала непадробную зацікаўленасць.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий