Супрацоўнікі раённай бібліятэкі наведалі ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Навагрудскага раёна”. Дзяцям быў паказаны лялечны спектакль “Каза-манюка”. Добры настрой падаравала казка, персанажы якой не дазволілі нікому сумаваць. Праз самаробных лялек выставы “Кніжный герой” дзеці пазнаёміліся з героямі беларускіх казак. Ад бібліятэкі цэнтр атрымаў маляўнічы і цікавы “кніжны” падарунак.