14 красавіка з інфа-кур’ерам “Адкрываем новую старонку” бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі з ФАК “Лідар” наведалі яслі-сад №12. Для задавальнення прафесіянальных запытаў спецыялістам была прапанаваная вучэбна-метадычная літаратура для работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Для вольнага часу і адпачынку бібліятэкары рэкамендавалі папулярныя кнігі і часопісы.