/ 4 октября, 2017

MyCollagesПершага кастрычніка Кашалеўская сельская бібліятэка віншавала сваіх чытачоў з Днём пажылых людзей, для якіх быў падрыхтаваны вечар адпачынку “Кожная сустрэча – гэта свята душы”. Гасцей павіншаваў дырэктар ААТ “Кашалева-агра” Батурля У.Л. Падчас мерапрыемства ў адрас гасцей было сказана шмат цёплых слоў,  кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак любімую песню, цікавасць выклікала і кніжная паліца «Нам года — не беда». Госці былі вельмі ўдзячны за ўвагу, за клопат і цікава праведзены час.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий