У Навагрудскай раённай бібліятэцы 3 сакавіка прайшло чарговае мерапрыемства па павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў. Яго тэму вызначыла 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. У гэты дзень бібліятэкары навучаліся ў творчай лабараторыі пад назвай “Крэатыўныя ідэі: ад задумы да ўвасаблення. Арганізацыя лялечных тэатраў і тэатральных гурткоў пры бібліятэках.” Самым карысным для будучай работы пунктам праграмы стаў лялечны спектакль тэатра “Батлейка” СШ №2 г. Навагрудка “Што далей чуваць”. Яго кіраўнік, настаўніца Пашкевіч Н.А., дала парады, як арганізаваць народны тэатр у бібліятэцы.