3 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, Навагрудская раённая бібліятэка адрасавала чытачкам бібліобуса бібліявіншаванне “Цудоўныя віншаванні цудоўным жанчынам”. Каманда перасоўнай бібліятэкі ўручыла жанчынам паштоўкі і салодкія пачастункі, а таксама прапанавала да чытання раманы айчынных і замежных аўтараў.