/ 18 июля, 2019

smart

17 ліпеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы (аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача) падчас бібліязмяркання «КнігаЛэнд» адбываліся таямнічыя рэчы і падзеі, якія тычылася космасу. Дзяцей захапіла  квест-гульня, згодна ўмовы якой, каб рухацца, трэба было адказаць на пытанні віктарын “Сонечная сістэма”, “Касмічныя героі”, “Назаві планету”. З запалам яны выконвалі заданні ад знакамітага капітана “Зялёнага”. Па чарзе бралі ў руку мягкую цацку і прыдумвалі жывёлу, якой увогуле не існуе ў прыродзе (крыкрыломыш, авечкавожык і г.д.). Хто за 5 хвілін не знаходзіў, што сказаць, выбываў з гульні.

Для самых маленькіх удзельнікаў была падрыхтавана забаўляльная праграма “МульцяшКіно”. Акунуцца ў свет фантазій Кіра Булычева яны маглі пры ўмове правільных адказаў на пытанні-загадкі пры праглядзе мультфільма “Тайна трэцяй планеты”

На творчай пляцоўцы «Чайныя гісторыі» дзеці за кубкам чая дзяліліся сваімі  ведамі пра тое, з якімі прысмакамі і пры якіх абставінах гэты напой любілі піць літаратурныя героі. На пляцоўцы фотасалона ўсе жадаючыя рабілі сэлфі з любімай кнігай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий