13 ліпеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў пазнавальны час “Будзь беражлівы”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з беражлівымі і эканомнымі адносінамі да вады, электрычнасці, цяпла. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Прадоўжы прыказку”, віктарыне “Пазнай! Адгадай! Запамінай!”. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “З павагай да энергазберажэння”.