25 чэрвеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Бяспека ў інтэрнэце”. Бібліятэкар праінфармавала рабят аб правілах паводзін на прасторах інтэрнэту. Распавяла пра небяспекі, якія могуць іх падсцерагаць у гэтай сусветнай павуціне. Затым, адказваючы на пытанні віктарыны, удзельнікі даведаліся аб правілах зносін у сацыяльных сетках, каб не стаць аб’ектам кібербулінгу і Інтэрнэт-ашуканцаў. Завяршылася сустрэча парадамі аб тым, што ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій, усё ж не варта замяняць жывыя зносіны на віртуальныя, а традыцыйныя друкаваныя выданні павінны застацца ў прыярытэце.