23 жніўня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Праблемы бяспекі дзяцей у інтэрнэце”. Мэта мерапрыемства – павысіць інфармаванасць дзяцей аб выкарыстанні інтэрнэта і паводнах у сацыяльных сетках. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з тэрмінамі “геймінг”, “доксінг”, “кібербулінг”, пералічыла асноўныя правілы, якія павінны ведаць дзеці перад пачаткам самастойнай працы ў сетцы, як абараніцца ад махлярства. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні актуальных пытанняў.