У рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом” у Любчанскай гарпасялковай бібліятэцы 25 сакавіка прайшла сустрэча пад аднайменнай назвай з супрацоўнікам Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Першукевічам Андрэем Іванавічам. Ён пазнаёміў дзяцей з асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый і правілах пажарнай бяспекі, якія трэба выконваць не толькі ў сваім доме, але і на прыродзе, у лесе. Прысутныя даведаліся, як правільна карыстацца вогнетушыцелем, як выратавацца ў выпадку небяспекі, успомнілі прычыны, па якіх могуць адбывацца пажары. Дзеці ўважліва слухалі і задавалі пытанні. Наогул, мерапрыемства, якое прайшло ў форме дыялогу, было карысным і цікавым. Дзеці паабяцалі, што ніколі не будуць парушаць правілы паводзін пры пажары і будуць паказваць прыклад малодшым хлопчыкам і дзяўчынкам. Супрацоўнік МЧС падарыў дзецям і бібліятэцы інфармацыйныя буклеты па папярэджанні надзвычайных сітуацый.
У бібліятэцы таксама арганізавана выстава-парада “Это всем должно быть ясно, что с огнем шутить опасно”, па якой быў праведзены агляд. Выстава не толькі знаёміць чытачоў з магчымымі надзвычайнымі сітуацыямі, але і з дапамогай літаратуры вучыць правільна паводзіць сябе ў такіх сітуацыях, каб захаваць здароўе, а можа нават і жыццё.