/ 3 ноября, 2022

Заўсёды прыемна слухаць разумнага і кампетэнтнага чалавека. Гэтае адчуванне было падчас літаратурнай сустрэчы “Знаўцы твораў Якуба Коласа”, якая 3 лістапада прайшла ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы. Перад дзецьмі выступіў былы дырэктар Кашалеўскай сярэдняй школы Навагран Яўгеній Сямёнавіч, выдатнік народнай асветы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Ён вельмі цікава і падрабязна расказаў пра жыццёвы шлях Якуба Коласа, а таксама пра сваё асабістае ўспрыманне Якуба Коласа, пра тое, што памятае сам. Дзеці з захапленнем слухалі, а потым і самі чыталі вершы класіка беларускай літаратуры.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий