Тыдзень дзіцячай кнігі ў Кашалеўскай СБ завяршыўся 3 красавіка конкурснай праграмай «Познавая мир». Адкрывалі і спазнавалі свет з дапамогай казак. Менавіта яны адчыняюць перад чытачамі дзіўны і казачны свет. Самым адметным быў конкурс «Яблыня казак». На кожным яблыку чароўнага дрэва быў напісаны ўрывак з казкі, назву якой неабходны было ўзгадаць.
Ацмінаўская сельская бібліятэка 3 красавіка запрасіла на літаратурную гульню-віктарыну «Што? Дзе? Калі?». Дзеці з захапленнем адказвалі на пытанні з розных абласцей ведаў. Потым чыталі ўслых урыўкі з казак, успаміналі яе назву і галоўных герояў. Скончылася мерапрыемства і разам з ім Тыдзень дзіцячай кнігі чаяпіццем.
На казачную віктарыну «В гостях у сказки» запрасіла дзяцей са школьнага лагера «Планета добра» Шчорсаўская СБ. Дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі свае любімыя казкі і казачных герояў. У бібліятэцы была аформлена выстава дзіцячых кніг. Напрыканцы ўдзельнікі атрымалі маленькія прызы.